БАТЭ прайграў «Кёльну» зь лікам 5:2

Матч БАТЭ — «Кёльн», 19 кастрычніка

Барысаўскі БАТЭ саступіў у выязным матчы трэцяга раўнду групавой стадыі Лігі Эўропы клюбу «Кёльн», які зьяўляецца аўтсайдэрам футбольнага чэмпіянату Нямеччыны.

Пасьля першага тайму барысаўцы вялі зь лікам 2:1, але ўрэшце саступілі — 2:5.

У іншай гульні групы лёнданскі «Арсэнал» згуляў унічыю з сэрбскай «Црвенай Звездай» — 0:0.

Пазыцыя камандаў пасьля чатырох тураў:

  1. Арсэнал — 10 балаў
  2. Црвена Звезда — 5 балаў
  3. БАТЭ — 4 балы
  4. Кёльн — 3 балы.

Наступную гульню БАТЭ правядзе ў Барысаве супраць сэрбаў 23 лістапада.