Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў, што на зьмену паліткарэктнасьці павінна прыйсьці правасудзьдзе — «хуткае і жорсткае».
Выступаючы на нарадзе кабінэта ў сераду, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў зрабіць усё неабходнае, каб гарантаваць бясьпеку амэрыканскаму народу. Заява прэзыдэнта прагучала ў сувязі з учорашнім тэрактам у Нью-Ёрку. Трамп заклікаў, у прыватнасьці, да спыненьня дзеяньня праграмы этнічнай разнастайнасьці, вядомай пад назвай латарэя Green Card.
Для жадаючых атрымаць від на жыхарства ў ЗША, у якіх няма сваякоў або працадаўцаў ў краіне, і якія не зьяўляюцца бежанцамі, візавая лятарэя — адзіны даступны варыянт. Для ўдзелу неабходна мець атэстат аб заканчэньні сярэдняй школы або некалькі гадоў вопыту работы. Трамп настойвае, каб крытэрыем адбору кандыдатаў на атрыманьня віду на жыхарства ў ЗША сталі «заслугі» прэтэндэнта.