«І парэзалі ўсю, і раку не знайшлі». Як жанчына са Слаўгараду змагаецца за жыцьцё

Your browser doesn’t support HTML5

Як жанчына са Слаўгараду змагаецца за жыцьцё

Анжаліцы Калатазішвілі 47 год. У 2013 годзе ёй дыягнаставалі анкалягічную хваробу і выразалі ўнутраныя органы. Як паказала экспэртыза, памылкова.

З дапамогай сястры яна дамаглася дадатковага абсьледаваньня, выявілі захворваньне парашчытападобнай залозы, празь якое ў касьцях не трымаецца кальцый.

Анжаліка хоча, каб вінаватыя былі пакараныя. Яна зьвярталася ў пракуратуру і ў Адміністрацыю прэзыдэнта. Як кажа жанчына, адусюль прыходзяць адпіскі.