Кніга сёлетняга ляўрэата прэміі Гедройця Зьмітры Бартосіка пабачыла сьвет у сэрыі «Бібліятэка Свабоды XX стагодзьдзя»
У гэтай кнізе няма агульнавядомых фактаў і амаль няма вядомых сюжэтаў. Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сьведкі адважыліся распавесьці толькі напрыканцы жыцьця. Тым ня менш, факты і сюжэты складаюцца ў карціну Беларусі ХХ стагодзьдзя.