Амбасадары краін Эўразьвязу і ЗША наведалі Курапаты

Курапаты, ілюстрацыйнае фота

31 кастрычніка амбасадары краін Эўрапейскага Зьвязу разам з часовым павераным у справах Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі наведалі ўрочышча Курапаты.

Дыпляматы ўсклалі кветкі да мэмарыялаў.

«Для дыпляматаў стала традыцыяй зьбірацца на Дзяды ці каля гэтай даты для ўшанаваньня памяці ахвяр таталітарных рэжымаў дваццатага стагодзьдзя», — гаворыцца ў паведамленьні Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі.

«Ноч расстраляных паэтаў». ВІДЭА. ФОТА