У Баранавічах ушанавалі ахвяраў камуністычных рэпрэсій на месцы былой турмы НКВД
Your browser doesn’t support HTML5
Увечары 30 кастрычніка баранавіцкія грамадзкія актывісты сабраліся каля крыжа-помніка ахвярам камуністычных рэпрэсій. Актывісты прыбралі вакол помніка, а таксама запалілі зьнічы, пачыталі вершы расстраляных паэтаў ды памаліліся за ўсіх забітых у часы камуністычнага рэжыму.