Выйшла новае відэа на песьню гурту BRUTTO «Годзе», напісаную на тэкст Янкі Купалы.
Песьня ўвайшла ў апошні альбом гурту — «Рокі». Галоўным героем відэа стаў Макар — сын лідэра гурту Сяргея Міхалка. У кліпе таксама зьнялася жонка Міхалка — акторка Сьвятлана Зелянкоўская.
Сяргей Міхалок у апісаньні кліпу тлумачыць: «"Годзе" — гэта наш маленькі, сямейны "Уліс". Макарка зьявіўся на сьвет амаль адначасова з BRUTTO і некаторыя ідэі і сэнсы калектыву зьяўляюцца для нас асабістымі, амаль сакральным».
Рэжысэрам новага кліпу стаў Дзьмітрый Аўдзееў, які таксама працаваў над відэа гурту на песьні «12 Обезьян», «Вечірнє сонце» і «Чайка».