На палітыка Уладзімера Някляева складзены адміністрацыйны пратакол за інтэрвію тэлеканалу «Белсат» напярэдадні «Маршу абураных беларусаў 2.0». Някляева абвінавачваюць у «закліку да правядзеньня масавага мерапрыемства з парушэньнем яго арганізацыі і правядзеньня».
У эфіры тэлеканалу «Белсат» 16 кастрычніка, які тычыўся «Маршу абураных беларусаў 2.0», Някляеў адзначыў, што «калі ёсьць воля бараніць свае правы, то трэба ісьці і іх бараніць».
Паводле Някляева міліцыянты чакалі, што палітык возьме ўдзел у акцыі: «І калі не атрымалася арыштаваць за ўдзел у акцыі, прыдумалі, што я на яе заклікаў».
Разгляд справы прызначаны на 10-ю гадзіну 1 лістапада ў Ленінскім судзе Менску.