Страх

Мікалай Талкуноў, «Уручэньне Ф. Э. Дзяржынскаму пастановы СНК аб утварэньні ВЧК» (1953)

Было гэта недзе напачатку 70-х, калі мне было 5–7 гадоў.

Мая мама працавала вясковай настаўніцай, была прафсаюзнай актывісткай і выпісвала часопіс «Политинформатор и агитатор».

І я, неяк узяўшы такі часопіс, пачаў абмалёўваць алоўкам выяву Леніна на вокладцы.

Мама ўбачыўшы такое «кашчунства», адабрала ў мяне часопіс і яшчэ налупіла па руках, прыгаворваючы: «Ты што, хочаш каб за мной чорны варанок прыехаў і забраў мяне ў турму?!»

Я тады нічога не зразумеў, ні пра «чорны варанок», ні пра турму.

Але потым неаднойчы думаў, як жа глыбока засеў у нашых людзях страх перад уладай, перад камуністычнай сыстэмай, перад сталінізмам.

Кастусь Алешка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org