Ці апалячвае Беларусь “карта паляка?”
Your browser doesn’t support HTML5
У часе інтэрвію Радыё Ссвабода амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік паведаміў, што каля 100 тысяч беларусаў атрымалі “карту паляка”.
Гэтыя словы выклікалі абурэньне журналіста, актывіста польскай нацыянальнай меншасьці Анджэя Пачобута, які напісаў у фэйсбуку: “«Амбасадар Польшчы: 100 тысяч беларусаў атрымалі карту паляка». Спадар амбасадар, агучваючы падобныя цьверджаньні, вы далучаецеся да шавіністычнай плыні, якая сьцьвярджае, што ў Беларусі няма палякаў, ёсьць толькі “спалянізаваныя беларусы”. Мы не беларусы! Мы палякі».
У сваю чаргу, Севярын Квяткоўскі ў сваім блогу на сайце Радыё Свабода адзначыў, што “Анджэй Пачобут блытае паняцьці «этнічнасьці» і «нацыянальнасьці».
Дык што такое “карта паляка” для грамадзянаў Беларусі? “Траянскі конь”, засланы ў беларускую дзяржаву, альбо ўсяго толькі праява жаданьня Польшчы падтрымаць ссваіх суродзічаў за мяжой?
У дыскусіі бяруць удзел Дзьмітрый Гурневіч, Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.