ВПС Украіны: 40 чалавек у балаклавах паспрабавалі захапіць ваенны аэрапорт у Адэсе

Камандаваньне паветранымі сіламі Ўкраіны заявіла аб спробе рэйдэрскага захопу вайсковага вучэбнага аэрапорту ў Адэсе, які належыць Мінабароны краіны.

Па паведамленьнях ведамства, 40 чалавек без апазнавальных знакаў і ў балаклавах раніцай 29 кастрычніка дэсантавалі частку агароджы вайсковай часткі і павезьлі маёмасьць у невядомым накірунку.

Ведамства паведаміла, што мужчыны прадставіліся супрацоўнікамі гандлёва-забаўляльнага цэнтра «CITI Center». Прадстаўнікі цэнтру гэтую заяву ніяк не пракамэнтавалі.

Як піша ўкраінская служба Радыё Свабода, у сацыяльных сетках вылучаюць здагадкі, што здарэнне можа быць звязана з тым, што гарадскі савет Адэсы напярэдадні перадаў частку зямлі, на якой знаходзіцца вайсковы аэрапорт, прыватным уладальнікам.