Шматразовы чэмпіён сьвету сярод прафэсіяналаў і аматараў па тайскім боксе, удзельнік музычнага праекту BRUTTO Віталь Гуркоў рэалізаваў даўнюю мару — пры дапамозе дызайнэраў распрацаваў і запусьціў у продаж вопратку з нацыянальнай сымболікай пад брэндам @gurcore.
«Сёньня яшчэ адна мэта дасягнута! — напісаў Віталь Гуркоў на сваёй старонцы ў Facebook. — Сьпяшаюся падзяліцца навіной, што цяпер у менскім гандлёвым цэнтры „Маскоўска-Венскі“ (крама @lstr_adziennie) прадаецца мая лінейка адзеньня @gurcore. Першыя худзi, зiпы і футболкі „Ваярскi Талер“, а таксама мерчaвыя футболкі #нашавозьме».
Віталь Гуркоў нарадзіўся ў Менску ў 1985 годзе. Адзін зь першых у сувэрэнным спорце стаў прапагандыстам роднай мовы, культуры і гісторыі, удзельнік шматлікіх незалежніцкіх імпрэзаў.