Напэрэдадні 80-х угодкаў «чорнай ночы», калі былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў беларускай інтэлектуальнай эліты, у сацыяльных сетках распачаўся флэш-моб. Яго ўдзельнікі чытаюць вершы забітых у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году і ставяць хэштэгі #ночпаэтаў #забітыўссср #Курапаты2017.
Да акцыі далучыліся лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч, які прачытаў верш Міхася Чарота «Прысяга».
Актывіст «Маладога Фронту» Сяргей Пальчэўскі прачытаў баляду Віктара Шніпа, прысьвечаную Міхасю Зарэцкаму.
Праваабаронца Сяргей Сыс прачытаў верш Міхася Чарота «На могілках».
Актывістка «Маладога Фронту» Наста Гусева прачытала верш «Прысяга» Міхася Чарота.
Your browser doesn’t support HTML5
У гадавіну «чорнай ночы» у эфіры Свабоды начныя чытаньні ў Курапатах і ўключэньні з розных куткоў Менску, зьвязаных з апошнімі днямі расстраляных пісьменьнікаў.
Глядзіце жывую відэатрансьляцыю Свабоды 29 кастрычніка а 23 гадзіне на сайце svaboda.org, а таксама на нашых плятформах у сацыяльных сетках Facebook, Вконтакте, Youtube.