Сэнат Гішпаніі дазволіў Мадрыду кіраваць Каталёніяй

Сэнат, верхняя палата парлямэнту Гішпаніі, дазволіў ураду прэм'ер-міністра Марыяна Рахоя кіраваць Каталёніяй з Мадрыду. За адхіленьне кіраўніцтва Каталёніі ад улады і ўвядзеньне ў рэгіёне прамога кіраваньня з Мадрыду прагаласавалі 214 сэнатараў, супраць - 47, адзін устрымаўся.

Чакаецца, што Рахой неўзабаве скліча пасяджэньне свайго кабінэту, каб прыняць першыя захады для ўрэгуляваньня сытуацыі ў Каталёніі. Яны могуць ўключаць роспуск рэгіянальнага каталёнскага ўраду ў Барсэлёне і непасрэднае кіраўніцтва над каталёнскай паліцыяй.

Рашэньне Сэнату было прынятае празь некалі хвілінаў пасьля таго, як стала вядома, што парлямэнт Каталёніі абвясьціў незалежнасьць ад Мадрыду.


Каталёнскі парлямэнт прагаласаваў за незалежнасьць ад Гішпаніі