Twitter забараніў рэкляму ад акаўнтаў Russia Today і Sputnik

Twitter забараніў рэкляму ад акаўнтаў тэлеканалу RT (Russia Today) і агенцтва Sputnik, што фінансуюцца Крамлём. У кіраўніцтве сацсеткі растлумачылі, што прынялі такое рашэнне, грунтуючыся на высновах амэрыканскай выведнай супольнасьці.

Кампанія Twitter накіруе на дабрачыннасьць амаль два мільёны даляраў, атрыманых ад продажаў рэклямы RT і Sputnik за апошнія шэсьць гадоў. Усе сродкі перададуць на дасьледаваньні аб выкарыстаньні Twitter падчас выбараў.

У студзені амэрыканскія спецслужбы апублікавалі даклад аб умяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША пры дапамозе хакераў і СМІ. Значная частка справаздачы была прысывечана ролі Russia Today і Sputnik. У дакумэнце сьцьвярджаецца, што Крэмль выкарыстаў гэтыя СМІ для падрыву заходняга «лібэральнага дэмакратычнага парадку».

У дакладзе, у прыватнасьці, падкрэсьліваецца, што дзеяньні Масквы былі накіраваныя супраць кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан. У Крамлі гэтыя абвінавачаньні адкінулі.