Сёньня ўвечары ў Кіеве каля будынку тэлеканалу Еспресо ў выніку выбуху прыпаркаванага побач матацыкла паранены дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ігар Масійчук. Ён быў абраны ў парлямэнт паводле сьпісу Радыкальнай партыі Алега Ляшка. Паліцыя пацьвердзіла сьмерць целаахоўніка Масійчука.
У прэсавай службе Ігара Масійчука паведамілі, што выбух адбыўся ў той момант, калі той выходзіў з будынку тэлеканалу пасьля ўдзелу ў эфіры.
Жывы эфір:
«Паводле папярэдняй інфармацыі, выбуховая прылада ў эквіваленце прыблізна 1 кіляграм тратылу была закладзеная ў матацыкл», – паведаміў ён у эфіры тэлеканалу 112 народны дэпутат Украіны Антон Герашчанка.
Дэпутат фракцыі Радыкальнай партыі Дзьмітры Лінько ў эфіры аднаго з украінскіх тэлеканалаў паведаміў, што Масійчук цяжка паранены ў жывот, пашкоджаны твар. «Зараз яго апэруюць», — удакладніў ён.
Сярод параненых - палітоляг Віталь Бала. Яго жыцьцё нічога не пагражае.
У прэсавай службе Масійчука таксама паведамілі, што раней на адрас дэпутата паступалі пагрозы ад Рамазана Кадырава.