Гісторыкі лічаць, што ў Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у тысяча дзевяцьсот сямнаццатым годзе. А скончыліся — калі памёр Сталін, у пяцьдзясят трэцім. Пік рэпрэсій прыпаў на трыццаць сёмы — трыццаць восьмы гады.
Ніхто ня можа сказаць, колькі дакладна людзей сталі ахвярамі рэпрэсій. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум шэсьцьсот тысяч чалавек. Але паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае аднаго мільёна чатырохсот тысяч. Большасьць рэпрэсаваных былі асуджаныя пазасудовымі органамі, інфармацыя аб іх справах знаходзіцца ў закрытых для наведваньня архівах КДБ і ФСБ.