Пераможцы былі абвешчаныя на паседжаньні Нагляднай камісіі ў Менску. Кіраваў сустрэчай віцэ-міністар разьвіцьця Польшчы Адам Гамрышчак.
«Шчасьлівая сямнаццатка атрымала разам 33,2 мільёны эўра. Гэта ініцыятывы, абраныя сярод 146 заяваў. Мы абралі 17 самых цікавых прапановаў» — сказаў віцэ-міністар.
Сярод пераможцаў 5 беларуска-польскіх праектаў. Яны датычаць папулярызацыі лякальнай культуры, гісторыі і аховы прыроднай спадчыны.
Амаль 2 мільёны эўра атрымае праект па стварэньні турыстычнага маршруту «Шляхам Тызэнгаўза». Больш за мільён эўра будзе выдаткавана на стварэньне дасьледчыцкіх цэнтраў і кансэрвацыі помнікаў. Праект па разьвіцьці транспамежнай супрацы моладзі і творчых групаў Беларусі і Польшчы атрымае 2 млн 300 тысячаў эўра.
На паляпшэньне аховы і папулярызацыі прыроднай спадчыны ў Бярозаўскім ране і партэнэрскай гміне Кузьніца будзе накіравана 1,8 млн эўра.
Больша за 2 мільёны 300 тысячаў эўра атрымае праект «Чыстая рака-галоўны прыярытэт» Жабінкаўскай Жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. У цэнтры ўвагі гэтага праекту — рэкі Буг і Мухавец.