У Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэньнях плянуецца ўнесьці шэраг зьменаў, якія тычацца кіроўцаў. Адпаведны законапраект знаходзіцца ў Палаце прадстаўнікоў.
Што прапануецца памяняць?
— адмяніць дадатковае пакараньне (адбіралі правы на год альбо штрафавалі) за паўторнае перавышэньне хуткасьці;
— за перавышэньне хуткасьці на 30–40 км/г будуць караць штрафам ад 3 да 10 базавых велічыняў, а за перавышэньне хуткасьці больш як на 40 км/г — штрафам ад 7 да 15 базавых;
— адменяць папярэджаньне і штраф за тое, што кіроўца забыўся дакумэнты дома, адпаведны артыкул скасуюць;
— калі кіроўца едзе без страхоўкі, яго будуць штрафаваць на 3–5 базавых (раней 5 базавых), а ў выпадку аварыі на 5–10 базавых (раней 10 базавых);
— калі кіроўца, пазбаўлены правоў, парушыў правілы, яго будуць караць штрафам ад 5 да 20 базавых з пазбаўленьнем правоў на 2 гады (раней штрафавалі без пазбаўленьня).
Раней Міністэрства ўнутраных спраў прапанавала лібэралізаваць адміністрацыйнае заканадаўства за нязначныя правапарушэньні і дзеля гэтага правесьці грамадзкае абмеркаваньне.