«Без прэміі Алексіевіч не было б прэміі Бартосіка». Кісьліцына, Рублеўская і Севярынец пра «Гедройця» знутры і звонку
Your browser doesn’t support HTML5
Сёлета пераможцам літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця стаў журналіст Свабоды Зьміцер Бартосік, аўтар кнігі «Быў у пана верабейка гаварушчы», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды». Пра значэньне і ўплыў гэтай літаратурнай прэміі ў перадачы «Толькі жанчыны» гаворым з паэткай, пісьменьніцай і крытыкам Людмілай Рублеўскай, якая сёлета атрымала 2 месца за кнігу «Дагератып», літаратурным крытыкам Ганнай Кісьліцынай, якая раней была ў журы прэміі, і пісьменьніцай і дасьледчыцай беларускай літаратуры Ганнай Севярынец.