Стоп-кадры тыдня: спорт з мінамётам, мараканскія рыцары, падпалены банк

Расейскі мастак Пётар Паўленскі пасьля падпалу дзьвярэй Банку Францыі (AP/Capucine Henry)

Украінскі вайсковец выконвае спартовыя практыкаваньні з 35-кіляграмовай штангай, зробленай з мінамёту (epa-EFE/Сяргей Ваганаў)

Маладая сава (несыць) у ваколіцах Краснаярску, Расея (Reuters/Ільля Наймушын)

Ізраільскія сілы бясьпекі затрымліваюць хлопца, які ўдзельнічаў у дэманстрацыі ультраартадаксальных габрэяў супраць абавязковай службы ў войску (AFP/Menahem Kahana)

Індыйскія рыбакі, арыштаваныя ў Пакістане за незаконную лоўлю рыбы (epa-EFE/Shahzaib Akber)

Мяжа Пакістану з Аўганістанам (Reuters/Caren Firouz)

Восень у Астанкінскім парку, Масква, Расея (epa-EFE/Сяргей Ільніцкі)

Традыцыйныя мараканскія рыцары на культурным фэстывалі ў Марока (epa-EFE/Nabil Mounzer)

Жанчына зьбірае кветкі календулы ў Катманду, Нэпал (Reuters/Navesh Chitrakar)

Фэстываль паветраных шароў у Армэніі (AFP/Karen Minasian)

Аўганскія школьніцы на занятках у Гераце (epa-EFE/Jalil Rezayee)

Байцы кааліцыі "Сілы дэмакратычнай Сырыі" авалодалі горадам Рака (AFP/Bulent Kilic)

Атлянтычны ўраган у Валіі (Reuters/Rebecca Naden)

Лясны пажар у Партугаліі (epa-EFE/Ricardo Graca)

Ахвяра сутыкненьняў з паліцыяй падчас мітынгу ўкраінскай апазыцыі ў Кіеве (AFP/Сяргей Супінскі)

Плошча Цяньанмэнь у Пэкіне напярэдадні адкрыцьця 19-га зьезду Камуністычнай партыі Кітаю (Reuters/Ahmad Masood)

Сырыйская жанчына ў вызваленым ад байцоў "ісламскай дзяржавы" горадзе Рака (Reuters/Erik De Castro)

Для ўдзельнікаў зьезду камуністычнай партыі Кітаю рыхтуецца гарбата (Reuters/Jason Lee)

Ірацкі хлопчык цягне курдзкі сьцяг падчас апэрацыі супраць курдзкіх баевікоў (AFP/Ahmad al-Rubaye)

Прыхільнікі Сацыял-дэмакратычнага саюзу сьвяткуюць перамогу на мясцовых выбарах у Скоп'е, Макэдонія (Reuters/Ognen Teofilovski)

Ірацкія сілы бясьпекі ўваходзяць у Кіркук (Reuters)

Сырыйскі горад Рака пасьля баёў (AFP/Bulent Kilic)

Аўганскія пажарныя тушаць танкер з палівам на ўскраіне Джэлалабаду (Reuters/Parwiz)

Уцекачы рагінг'я з Бангладэшу (Reuters/Jorge Silva)

Інсталяцыя пакістанска-апэрыканскага мастака ў Музэі мастацтва ў Цынцынаці (AP/John Minchillo)