Пра гэта заявіў кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкэр па выніках перамоваў пра праблему «Паўночнага патоку», якія прайшлі ў рамках сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ЭЗ у Брусэлі вечарам у чацьвер.
Па словах Юнкэра, лідэры шэрагу дзяржаў — у тым ліку Польшча, Літва, Латвія і Данія — выказалі свае асьцярогі ў сувязі з праектам будаўніцтва газаправода. Яны лічаць, што ён нясе пагрозу ўзрастаньня залежнасьці ЭЗ ад паставак расейскіх энэрганосьбітаў і агрэсіўнай палітыцы Расеі ў адносінах да яе суседзяў.
Аднак іншыя краіны — у тым ліку Нямеччына і Аўстрыя — адкінулі заклікі да таго, каб Эўрапейская камісія прама пачала перамовы з Расеяй пра газаправод. У Бэрліне і Вене сьцьвярджаюць, што «Паўночны паток» зьяўляецца камэрцыйным праектам, і палітычныя меркаваньні не павінны гуляць галоўную ролю пры яго ацэнцы. Кампаніі зь Нямеччыны і Аўстрыі ўваходзяць у лік інвэстараў праекта «Паўночны паток-2».