«Хачу, каб суіцыды спыніліся». Маці салдата Басьцюка аб сьмерці сына ў войску. ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

«Хачу, каб суіцыды спыніліся». Маці салдата Басьцюка аб сьмерці сына ў войску

Арцёма Басьцюка знайшлі павешаным на тэрыторыі вайсковай часткі ў Барысаве 31 сакавіка. Яго родныя ўпэўненыя, што гэта вынік дзедаўшчыны, пра якую сын ім шматкроць расказваў раней.

Аднак паўгода родныя Басьцюка нікому не казалі пра гэта: спадзяваліся, што сьледзтва разьбярэцца. Яны хадзілі на прыём да міністра абароны і чакалі. Але крымінальная справа была закрытая. І толькі розгалас вакол чарговай трагедыі з жаўнерам, Аляксандрам Коржычам, зьмяніў стаўленьне і да справы Арцёма Басьцюка. 16 кастрычніка крымінальная справа адноўленая, бацькі спадзяюцца на новае расьсьледаваньне.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.