Бізнэс на гародніне, каб гадаваць сваіх і прыёмных дзяцей

Your browser doesn’t support HTML5

Кацярына і Кірыл Гладышы зь вёскі Ўладзіміраўка Пухавіцкага раёну маюць трох уласных і трох прыёмных дзяцей. У дваіх малых — дзіцячы цэрэбральны параліч, яшчэ ў дваіх — захворваньне цэнтральнай нэрвовай сыстэмы. Каб выжыць, сям’я гандлюе на рынку і вырошчвае гародніну на продаж.