Узровень злачыннасьці ў беларускім войску адзін з найніжэйшых у сьвеце. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар міністэрства палкоўнік Уладзімер Макараў. Паводле яго, калі ў 1994 годзе каэфіцыент злачыннасьці ў арміі (колькасьць злачынстваў у разьліку на тысячу вайскоўцаў) складаў 10.9, то ў 2001 годзе — 6,7, а ў 2011 годзе — 2,2, у 2016 годзе годзе — 1,58.
Макараў падкрэсьліў, што колькасьць загіблых у арміі ў 1993-1994 гадах перавышала 100 чалавек штогод. Але з 1996 году пачалося рэзкае зьніжэньне злачыннасьці і здарэньняў у войску, у тым ліку і самазабойстваў.
Па словах прэсавага сакратара мінабароны ў 1994 годзе ў арміі скончылі самагубствам больш за 40 чалавек. У 2016 годзе (як і ў сярэднім за апошнія пяць гадоў) — чатыры чалавекі.