Міліцыя патлумачыла затрыманьні на канцэрце ў менскім клюбе

Затрыманыя на канцэрце. Фота Ірыны Арахоўскай

АМАП уварваўся на суботні канцэрт у менскім клюбе «210 мэтраў», бо невядомы па тэлефоне паведаміў, што там будуць распаўсюджвацца наркотыкі сярод непаўналетніх, адзначаецца на сайце ГУУС Менгарвыканкама.

Паводле афіцыйнага паведамленьня, у сувязі з магчымым знаходжаньнем на канцэрце вялікай колькасьці грамадзян, былі задзейнічаныя супрацоўнікі Партызанскага РУУС Мінска і АМАП ГУУС Менгарвыканкама.
Па прыбыцьці міліцыянтаў, адзначаецца ў заяве, канцэрт быў спынены, частка прысутных была дастаўлена ў Партызанскі РУУС. Пасля высьвятленьня асобаў яны былі адпушчаныя.

У Партызанскім РУУС зарэгістраваны матэрыял праверкі, праводзіцца разьбіральніцтва.

У суботу, 14 кастрычніка каля 18 гадзінаў вечара АМАП уварваўся на канцэрт Minsk edge day 2017 у менскім клюбе «210 мэтраў» і затрымаў каля сотні наведнікаў. А 22-й гадзіне палову затрыманых адвезьлі ў РУУС, неўзабаве ўсіх вызвалілі.

Затрыманым на менскім канцэрце так і не патлумачылі, за што затрымалі і зьбілі