У Кіргізстане выбіраюць прэзыдэнта. Гэта першыя выбары, па выніках якіх чакаецца мірная перадача ўлады

У Кіргізстане праходзяць выбары прэзыдэнта. Па ўсёй краіне адкрыты каля двух з паловай тысяч выбарчых участкаў.

Чакаецца, што ў галасаваньні прымуць удзел больш за тры мільёны чалавек. За мяжой адкрыта 37 участкаў. Там могуць прагаласаваць каля 20 тысяч чалавек.

Да поўдня яўка выбаршчыкаў склала каля 24 працэнтаў.

Гэта першыя выбары ў Кіргізстане, па выніках якіх чакаецца мірная перадача ўлады. На пасаду прэзыдэнта прэтэндуюць 11 кандыдатаў. Сярод іх тры былыя прэм’ер-міністры: Амурбек Бабанаў, Сааранбай Жээнбекаў і Тэмір Сарыеў. Цяперашні кіраўнік Алмазбек Атамбаеў ужо прагаласаваў. Яго шасьцігадовы тэрмін завершыцца ў канцы гэтага году. Паўторна балятавацца ён ня мае права.

Апазыцыя ўжо заявіла аб парушэньнях падчас галасаваньня, аднак у МУС Кіргізстану гэта пакуль не пацьвярджаюць. Па дадзеных міністэрства, пакуль зафіксаваныя толькі дробныя парушэньні. Мясцовыя назіральнікі таксама кажуць, што сурʼёзных парушэньняў яны пакуль ня бачылі.

Your browser doesn’t support HTML5

Погляд на кіргізстанскія выбары з Масквы: што далей?