Раскамнагляд накіраваў сацыяльнай сетцы «УКантакце» і відэахостынгу YouTube патрабаваньне выдаліць кантэнт аб руфінгу і зацэпінгу, экстрэмальных забаваў, папулярных сярод моладзі.
Раскамнагляд патрабуе абмежаваць доступ да старонак аб руфінгу і зацэпінгу, то бок пранікненьні на дахі шматпавярховых будынкаў і паездак на даху цягнікоў. Наглядны орган тлумачыць гэта тым, што такія забавы «могуць прывесьці моладзь да экстрэмальных дзеяньняў, небясьпечных для жыцьця». Зацэпінг і руфінг можна аднесьці да схаваных формаў суіцыдальных паводзінаў, – сьцьвярджаецца ў паведамленьні.
Па дадзеным Раскамнагляда, адміністратары «УКантакце» і YouTube ўжо выдалілі амаль 200 старонак пра экстрэмальныя субкультуры.