Арганізатары кампаніі за адстаўку міністра абароны пасьля трагічнай гібелі ў вучэбнай частцы ў Печах салдата Аляксандра Коржыча перанесьлі сваю актыўнасьць на плятформу «Удобный город».
У звароце гаворыцца: «Зварот за адстаўку міністра абароны, які сабраў 11 000 подпісаў на плятформе Zvarot. by, заблякавана. Мы запускаем яшчэ адзін зварот на сайце petitons.by для таго, каб кожны нязгодны з сытуацыяй у беларускім войску мог паставіць свой подпіс пад патрабаваньнем адстаўкі міністра.
Кампанія вядзецца пад лёзунгам «Спыніце самавольства ў Арміі — пратэстуй супраць дзедаўшчыны!»