Міністар абароны адхіліў ад пасадаў камандзіра і шэраг адказных асобаў камандаваньня вайсковай часткі, у якой праходзіў тэрміновую службу Аляксандар Коржыч.
Зьнятыя з пасадаў і тыя, каму загінулы вайсковец быў непасрэдна падпарадкаваны па службе, паведамляецца на сайце міністэрства.
21-гадовы Аляксандар Коржыч, які праходзіў тэрміновую службу, быў знойдзены павешаным 3 кастрычніка ў склепе мэдычнай роты ў Печах.
У сакавіку ў частцы непадалёк быў знойдзены павешаным 25-гадовы Арцём Басьцюк. 12 кастрычніка Сьледчы камітэт паведаміў, што справа аб сьмерці Басьцюка закрытая за недахопам доказаў.
Міністэрства абароны сёньня паведаміла што праз гэтае здарэньне ў красавіку-траўні былі адхіленыя ад пасадаў некалькі адказных асобаў камандаваньня вайсковай часткі — «за непрыняцьце вычарпальных мераў па прадухіленьні гібелі вайскоўца, праяўленыя пры гэтам чэрствасьць і бяздушша».
Жахлівыя падрабязнасьці сьмерці салдата, які нібыта зьдзейсьніў самагубства