Палітычная рада АГП лічыць непрымальнай заяву Ганны Канапацкай пра стварэньне новага палітычнага руху «Наперад, Беларусь». Памочніка Канапацакай Дзяніса Ціханенку выключылі з партыі.
Пра гэта паведамляе сайт Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Гучала прапанова выключыць з партыі і Ганну Канапацкую. Аднак паводле Анатоля Лябедзькі, у Ганна Канапацкая не зьбіралася ствараць новы рух:
«Мы маем таксама заяву Ганны Канапацкай, што ніякага руху яна не зьбіралася ствараць, усё было зроблена для стварэньня інфармацыйнай хвалі, і ў панядзелак па дакумэнце, які выклікаў дыскусію ня толькі ў АГП, але і ў сацыяльных сетках, будзе публічнае абвяржэньне», — цытуе старшыню АГП сайт ucpb.org.