Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман лічыць страту Ўкраінай Крыма «завершанай справай» і прапануе вырашыць яе з дапамогай выплат Украіны.
Пра гэта ён заявіў у Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, адказваючы на пытаньне ўкраінскага дэпутата Аляксея Ганчарэнкі, паведамляе з Страсбурга карэспандэнт «Эўрапейскай праўды».
«На маю думку, будзе нейкая кампэнсацыя для Ўкраіны — або ў фінансавай форме, ці нафтай і газам», — падкрэсьліў ён
Прэзыдэнт Чэхіі прызнаў незаконнасьць анэксіі Крыму, але заявіў, што пытаньне вырашана: «Крым — гэта анэксія, без сумневу. Але гэта завершаная справа».
Зэман патлумачыў, што ў выпадку нязгоды Ўкраіны на кампэнсацыю пачнецца «эўрапейская вайна». Ён, у прыватнасьці, працытаваў былога нямецкага прэзыдэнта Ёахіма Гаўка: «Калі мы хочам забраць Крым і вярнуць Украіне, гэта будзе азначаць эўрапейскую вайну».