У суполцы расейскага прапуцінскага аб’яднаньня байкераў «Начныя ваўкі» зьявілася інфармацыя пра сьмерць 42-гадовага ўраджэнца Гомлю Аляксея Ярашэвіча.
Паводле інфармацыі, распаўсюджанай тэлеграм-каналам «Не БТ», Ярашэвіч загінуў у Сырыі, паведамляе «Наша Ніва». Зь іншых крыніцаў інфармацыя пра месца сьмерці Ярашэвіча пакуль не пацьверджаная.
Апошнім часам Ярашэвіч жыў у падмаскоўным горадзе Даўгапрудны, працаваў у ахоўным агенцтве «Воўк». Гэта агенцтва, блізкае да прапуцінскіх «Начных ваўкоў» на чале з Аляксандрам «Хірургам» Залдастанавым.
У 2012 годзе Ярашэвіч быў паранены падчас страляніны паміж суполкамі байкераў.