Вярхоўная Рада Ўкраіны ў пятніцу падоўжыла на адзін год закон аб адмысловым статусе Данбаса, а таксама прыняла ў першым чытаньні законапраект аб рэінтэграцыі Данбасу ў склад Украіны і прызнаньні Расеі агрэсарам.
Падчас абмеркаваньня законаў у самым пачатку паседжаньня Рады каля трыбуны адбылася бойка, а пасьля народны дэпутат Юрый Леўчанка запаліў у зале пасяджэньняў дымавую шашку.
«Так, гэта я запаліў шашку, але хто яе прынёс — я вам не скажу, — заявіў дэпутат. — Я яе не кідаў. Я яе запаліў і паклаў на падлогу, каб нікому ў галаву не трапіць. Хоць, магчыма, было каму кінуць».
Паводле слоў дэпутата, дымавую шашку ён запаліў таму, што я не бачыў другой магчымасьці выканаць прысягу народнага дэпутата Ўкраіны, якую ён даваў тры гады таму, і «спыніць гэта».
Дарадца міністра ўнутраных спраў Заран Шкірак у кулюарах ВР адзначыў, што інцыдэнтам з шашкай павінна займацца Генпракуратура.