«Яны зь пілой, а мы з аўтаматамі станем». У цэнтры Менску бароняць 70-гадовыя ліпы

Your browser doesn’t support HTML5

У цэнтры Менску бароняць 70-гадовыя ліпы

Жыхары вуліцы Камсамольскай у Менску пратэстуюць супраць сьпілоўваньня дрэваў, якія былі высаджаныя, калі пасьля вайны забудоўвалі цэнтар гораду.

Палову з 26 ліпаў плянуюць сьпілаваць у зьвязку з рэканструкцыяй вуліцы. Вядзе рэканструкцыю КУП «Мінская спадчына».

Мясцовыя жыхары кажуць, што грамадзкага абмеркаваньня плянаў рэканструкцыі не было. Ужо сабралі подпісы пад зваротам да кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёну з просьбай перагледзець плян і пакінуць старыя ліпы.

Заяўнікі зьвярнуліся таксама ў Міністэрства прыроды, дзе ім паабяцалі дапамагчы захаваць дрэвы.