Інтэрнэт у Беларусі ўжо заваяваў гарады. Паступова захоплівае і далёкія вёскі. Авалодваюць гэтым цудам і людзі сталага веку. 75-гадовы Люцыян Шчасны, былы пастух, чалавек з чатырма клясамі адукацыі, усё жыцьцё піша вершы. Нядаўна стары Люцік адшукаў у сацыяльных сетках сваё былое каханьне — жанчыну, зь якой пазнаёміўся на курорце ў далёкія 80-я гады. Знайшоў яе ажно ў Ізраілі. Што паслужыла прычынай напісаньня новага верша. Адмыслова па-расейску. Для былой каханай.
Когда в компьютере случайно
Тебя, я, Мила увидал,
Не скрою я об этом тайну:
Концы я еле не отдал.
И сердце билось беспорядочно,
И колыхалась в глазах муть,
Я, неразумный и припадочный,
Почти всю ночь не мог уснуть.
Пришло под утро облегчение,
И я свалился на диван,
Уснул. Закончили мучения,
Исчезла боль душевных ран.
Па тым, як у старога Люціка загараюцца вочы, зразумела, што ў 75 гадоў жыцьцё не канчаецца.
— Даўно гэта было. Гэта быў 84 год. Я вочы пакалечыў. У бальніцы ляжаў. Былі спатканьні. Каля корпусу. А потым яна паехала, я дамоў вярнуўся. На сямейную катаргу. Вось на гэтым усё і скончылася. Спаткаліся раніцой на наваполацкай сьцежцы. А потым яна паехала ў Ізраіль. І вось па кампутары адгукнулася.
— З 84-га года Вы гэтую жанчыну ня бачылі?
— Не. А зараз у Інтэрнэце сын знайшоў. Можа, падумаў, што я «ніякі» бацька. Што з чужымі бабамі... Але гэта ўсё віртуальнае. Таму сышло мне з рук.
— Вы сьпісаліся?
— Пайшла гаворка. Дай Бог кожнаму. А яна замужам. І я несвабодны. «Ты знайдзі так, каб табе мужык „цёмную“ не зрабіў. Састарэў. Чорт у рэбры пазалазіў. Вось такая бяда.
— Што Вы адчулі?
— Я спужаўся і не паверыў. Так не бывае. Цуд атрымаўся. Са мной гэтыя цуды ўсё жыцьцё. Таму, што я сорак гадоў піў, а цяпер ацьверазеў навекі.
— Яна пытала Вас пра што-небудзь?
— Вядома. Яны жывуць нашмат лепш. Але ў нас спакайней. Іх там гэтыя зайздросьнікі падрываюць кожны дзень. Краіна багатая, а жабракі жывуць. Яны ходзяць галодныя, як сабакі. Дзяцей куча. Дык яны зьвярэюць. Абчапляюцца ўзрыўчаткай і пайшоў «на дзела». Ня піце, браты, гарэлку. Пішыце вершы. Шукайце ў інтэрнэце сябровак. Перапісвайцеся. Жывуць яны там добра ў гэтым Ізраілі. І машыны, і пальмы ў іх. А ў нас «грусть, тоска, невозвращенные долги».
— Яна ня хоча прыехаць у Беларусь?
— А куды я яе запрашу? Ды й навошта? Каб яшчэ інфаркт зрабіўся. Я слабы на гэта дзела. Такая вось любоў. Адным словам. «Была без радасьці любоў, разлука будзе без печалі». І з жонкай, і з гэтай, і з усім. Хутка. Давайце будзем мяняць тэму. Каб я тут ня ссунуўся каля гэтай хіжыны.
— Мы ўсе пастарэем. Чаго найперш трэба баяцца? У старасьці.
— Трэба ведаць, што маладымі ўсе бываюць. А старымі абраныя. Каб дзеці былі талковыя. Калі будуць морду біць, дык гэта не жыцьцё. Ёсьць такія, хто ўсё жыцьцё баяцца нечага. Я нічога не баюся. Хоць я ад прыроды не вялікі чалавек, і сіл лішніх няма. Але я і сьмерці не баюся. Што сьмерць? Яе няма. Як я жыву, дык вось, з вамі размаўляю. А як памру, дык якая тады сьмерць?
И твой еще не раз возможно
Смогу увидеть ныне лик.
И на душе опять тревожно,
Что мир несказанно велик.
И в нём друзей искать непросто,
Их очень трудно увидать,
Когда дорога до погоста
Уже моя — рукой подать.