Праграма «Вести недели» на тэлеканале «Россия 1» стала ляўрэатам галоўнай тэлевізійнай прэміі ў Расеі ТЭФИ-2017 у намінацыі «Інфармацыйна-аналітычная выніковая праграма».
Вядучы на тэлеканале «Россия 1» Уладзімір Салаўёў прызнаны лепшым інтэрвʼюерам.
Праграму «Вести недели» вядзе дырэктар Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзьмітрый Кісялёў. Вясной 2014 года ён быў унесены ў санкцыйных сьпіс Эўрапейскага зьвязу. Кісялёва неаднаразова абвінавачвалі ў тым, што ў сюжэтах «Вести недели» скажаюць факты.
Салаўёў вядзе на дзяржаўным тэлебачаньні шоў, падчас якіх крытыкуе і абражае прадстаўнікоў расейскай апазыцыі і лідэраў заходніх краін.