Стрэл у натоўп: усё пра самыя крывавыя расстрэлы ў ЗША
Пэдак страляў па натоўпе, які прыйшоў на канцэрт, з акна свайго пакоя на 32-м паверсе гатэля па суседзтву. Паліцыя, якая ўварвалася ў яго пакой і застрэліла забойцу, знайшла ў яго пакоі цэлы арсэнал. Але чаму менавіта Пэдак пачаў страляць, пакуль невядома.
Папярэднім самым буйным па колькасьці загінулых быў тэракт 13 чэрвеня 2016 году ў гей-клюбе ў Арланда. 29-гадовы жыхар Флорыды Амар Марцін адкрыў агонь па наведвальнікам: загінулі 50 чалавек, 53 былі параненыя.
Трэцім найбуйнейшым інцыдэнтам па колькасьці ахвяр стаў расстрэл 32 студэнтаў у Політэхнічным унівэрсытэце штату Вірджынія раніцай 17 красавіка 2007 году. Яшчэ 25 чалавек былі параненыя. Тады нападнік, 23-гадовы студэнт унівэрсытэту Чо Сын Хі, адкрыў агонь двойчы: у будынку самога унівэрсытэту і ў студэнцкім інтэрнаце. Пасля гэтага Сын Хі ўчыніў самагубства.
Масавае забойства ў пачатковай школе "Сэндзі Хук". Раніцай 14 сьнежня 2012 году 20-гадовы Адам Лэнзі адабраў жыцьці 20 шасьці-і сямігадовых дзяцей, шасьцярых дарослых і сваю. Адзін чалавек атрымаў раненьні, але выжыў. У гонар ахвяраў страляніны выкладчык мастацтваў усталяваў ў двары школы 27 анёлаў.
18 ліпеня 1984 году ў папулярную закусачную "Макдональдс" у мястэчку Сан-Ісідра ўварваўся чалавек з паўаўтаматычнай вінтоўкай у адной руцэ і пісталетам ў іншай, і адкрыў агонь па наведвальнікам. У той дзень загінуў 21 чалавек, 16 былі параненыя. Нападнік - беспрацоўны 41-гадовы Джэймс Олівер Хабэрці. Па паведамленьнях СМІ ён ўжываў ЛСД, а па нядзелях наведваў царкву.
На пачатку сьнежня 2015 году ў каліфарнійскім горадзе Сан-Бернардына мужчына і жанчына, узброеныя аўтаматычнымі вінтоўкамі і пісталетамі, адкрылі страляніну ў цэнтры для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі. Яны забілі 14 чалавек, 21 былі параненыя. Нападнікі загінулі ў перастрэлцы. ФБР кваліфікавала атаку як тэракт.
20 жніўня 1986 году 44-гадовы Патрык Генры Шэрыл, работнік паштовага аддзяленьня гораду Эдманд, расстраляў 14 таварышаў па службе і параніў шасьцярых, а потым стрэліў сабе ў лоб. Выжылыя калегі расказалі, што напярэдадні трагедыі ў нападніка здарыўся канфлікт з начальствам.
5 лістапада 2009 году на ваеннай базе Форт Худ 39-гадовы ваенны лекар-псыхіятр, маёр узброеных сіл ЗША Нідал Малік Хасан забіў 13 сваіх калег і параніў 32. З гэтай базы ваенныя адпраўляліся на місіі ў Ірак і Аўганістан, якія Хасан неаднаразова крытыкаваў. Нападніка злавілі і прысудзілі да сьмяротнага пакараньня праз ін'екцыю, якую ён па сёньняшні дзень чакае ў турме.
У красавіку 2009 году ў Бінгемтонскам іміграцыйным цэнтры 41-гадовы мігрант кітайскага паходжаньня забарыкадавалася ў будынку цэнтра і расстраляў 13 чалавек, 4 чалавекі атрымалі раненьні. Пазьней стралок зьдзейсьніў самагубства.
На фота - 24-гадовы Джэймс Холмс, жыхар гарадку Арор, у залі суду. 20 ліпеня 2012 году ён уварваўся ў мясцовы кінатэатр на прэм'еру фільма "Цёмны рыцар: Адраджэньне легенды" і расстраляў наведвальнікаў з дапамогай вінтоўкі, помпавай стрэльбы і некалькіх пісталетаў. У тую ноч загінулі 12 чалавек, 70 атрымалі цяжкія раненьні. Нападнік адбывае пажыцьцёвае пакараньне бяз права на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне.
У сярэдзіне верасьня 2013 году ў штаб-кватэры ВМС ЗША ў "Вашынгтон Нэйви-Ярд" былы работнік базы 34-гадовы Аарон Алексіс адкрыў страляніну па вайскоўцах. Ён забіў 12 чалавек, 8 атрымалі цяжкія раненьні. Сам Алексіс быў забіты падчас гадзіннай перастрэлкі з паліцыяй. На фота - паліцэйскі верталёт эвакуіруе аднаго з ваенных з базы.
У ноч на панядзелак 2 кастрычніка, у амэрыканскім Лас-Вегасе 64-гадовы Стывен Пэдак расстраляў натоўп на кантры-канцэрце. Загінулі ня менш за 50, параненыя больш за 400 чалавек. Гэта самы масавы расстрэл у гісторыі ЗША, які перасягнуў паводле колькасьці ахвяр нядаўнюю бойню ў Арланда.