Гішпанская паліцыя ўжыла сілу, каб не дапусьціць правядзеньня рэфэрэндуму аб незалежнасьці Каталёніі ад Гішпаніі. Раней урад Гішпаніі абяцаў не дапусьціць галасаваньня. Пастановай Канстытуцыйнага суда Гішпаніі рэфэрэндум быў абвешчаны незаконным.
Паліцыянтам удалося не дапусьціць да галасаваньня частка каталёнцаў. Паліцыянты канфіскавалі бюлетэні, дакумэнты і скрыні для галасаваньня на некаторых участках. У Барсэлёне, адміністрацыйным цэнтры Каталёніі, паліцыя ўжыла дубінкі і гумовыя кулі супраць выбаршчыкаў, якія выказвалі незадаволенасьць прысутнасьцю паліцыі.
Галасаваньне завяршылася ў 20 гадзін мясцовага часу, але прадстаўнік урада Каталёніі заявіў, што ўсе, хто быў у гэты час у чарзе да ўчасткаў, будуць дапушчаныя да ўрнаў.
Прэмʼер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой, выступаючы неўзабаве пасьля афіцыйнага закрыцьця галасаваньня ў Каталёніі, заявіў, што не прызнае вынікаў рэфэрэндуму і дадаў, што каталёнцаў падманам уцягнулі ў незаконнае галасаваньне.
Рэпартаж карэспандэнта Свабоды Аляксея Знаткевіча з Барсэлёны.