Ініцыятарам закону былі Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі і Аўстрыйская народная партыя. Як піша выданьне Wiener Zeitung, нягледзячы на тое, што ініцыятары закону называюць яго «рэлігійна-нэўтральным», ён з усёй відавочнасьцю накіраваны супраць буркі і нікаба. Пад забарону, аднак, трапляюць і мэдыцынскія і клоўнская маскі, балаклавы і рэсьпіратары. Выключэньня распаўсюджваюцца на выкарыстаньне падобных элемэнтаў па мэдыцынскіх паказаньнях, падчас выкананьня прафэсійных абавязкаў, а таксама на карнавалах.
Паліцыя, як адзначае аўстрыйскае выданьне, будзе прымяняць закон у выпадку ўхіленьня грамадзян ад ідэнтыфікацыі асобы. Паліцыя спачатку будзе прасіць такіх грамадзян зьняць забаронены да нашэньня прадмет адзеньня. У выпадку адмовы, парушальніку будзе пагражаць штраф да 150 эўра.