Урад Каталёніі паведамляе пра 38 пацярпелых у сутычках з паліцыяй. ВІДЭА

Афіцэры гішпанскай нацыянальнай гвардыі

Урад Каталёніі паведамляе, што ў сутычках з паліцыяй, якая перашкаджае правядзеньню рэфэрэндуму, пацярпелі 38 чалавек. Мэр Барсэлёны Ада Калаў запатрабавала адстаўкі прэм'ер-міністра Гішпаніі Марыяна Рахоя.

Дэпартамэнт аховы здароўя аказаў мэдычную дапамогу 38 пацярпелым. На выбарчых участках у Каталёніі працягваюцца сутычкі паміж паліцыяй і грамадзянамі, якія жадаюць прыняць удзел у галасаваньні.

У Жыроне паліцыянты выбілі дзьверы, дзе павінен быў прагаласаваць каталёнскі лідэр Карлэс Пудждэмон, і занялі памяшканьне. Паліцыянты адбіраюць скрыні зь бюлетэнямі для галасаваньня і блякуюць будынкі, дзе разьмешчаныя выбарчыя ўчасткі. Некалькі чалавек у Барсэлёне былі затрыманыя.

Каталёнцы не пускаюць паліцыянтаў на ўчасткі, паліцыя адступае

​Нацыянальная паліцыя Гішпаніі спрабавала прабіцца да выбарчага ўчастку, каб канфіскаваць бюлетэні для галасаваньня на рэфэрэндуме аб незалежнасьці Каталёніі. Але людзі далі адпор, не прапусьцілі. Адбыліся сутыкненьні, паліцыя адступіла. Каталёнская паліцыя ў інцыдэнт ня ўмешвалася.

З Радыё Свабода жыхарка Каталёніі Эстэр падзялілася відэа, якое яна зьняла ў школе Пэрэ Віля:

Your browser doesn’t support HTML5

Жорсткія дзеяньні паліцыі на выбарчым участку ў Барсэлёне

У Каталёніі абстаноўка абвастраецца. Жывое ўключэньне з Барсэлёны

У Каталёніі на ўчастку адкрылі страляніну, актывісты начуюць у школах

Што цяпер адбываецца ў Каталёніі — жывое ўключэньне з Барсэлёны. Відэа

На ўчастку ў школе Рамона Люля — зусім блізка ад сабора Саграда Фамільля — нацыянальная паліцыя выбіла дзьверы і канфіскавала бюлетэні:

Афіцэры гішпанскай Цывільнай гвардыі выбіваюць дзьверы на выбарчым участку, дзе мусіў галасаваць каталёнскі лідэр Карлэс Пудждэмон