Навукоўцы прапануюць лячыць дэпрэсію з дапамогай галюцынагенных грыбоў

Як паведаміў чэскаму агенцтву навінаў ČTK супрацоўнік Нацыянальнага інстытуту псыхічнага здароўя (NÚDZ) Томаш Паленічак, чэскія навукоўцы разглядаюць магчымасьць правядзеньня тэстаў па выкарыстаньні алькалёіду псыляцыбін, які ўтрымліваецца ў галюцынагенных грыбах, пры лячэньні дэпрэсіі. Іншыя галюцынагены, на думку навукоўцаў, могуць дапамагаць пры лячэньні залежнасьці, обсэсіўна-кампульсыўныя разладаў і трывожных станаў анкалягічных хворых.

Навукоўцы NÚDZ паведамляюць пра гатовасьць пачаць правядзеньне клiнiчных тэстаў у пацыентаў, якія цярпяць на дэпрэсіяю, каб вызначыць наяўнасьць ў псыляцыбіне антыдэпрэсантаў.