«Вы ўмацоўваеце ідэалягічны фундамэнт», – Лукашэнка павіншаваў пэдагогаў з Днём настаўніка

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, сыстэма адукацыі хутка зьмяняецца праз імгненнае разьвіцьцё сучасных тэхналёгій. Нязьменнымі застаюцца толькі роля і аўтарытэт настаўніка.

«Вы з гонарам выконваеце важную місію, заўжды знаходзіцеся ў цэнтры грамадзкага жыцьця, умацоўваеце ідэалягічны фундамэнт нашай краіны», – гаворыцца ў віншаваньні.

Дзень настаўніка ў Беларусі традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка.