Кіраўнікі Каталіцкай царквы з Эўропы сустракаюцца ў Менску

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Галоўную мэту форуму, які называецца Рада каталіцкіх біскупаў Эўропы, агучыў кардынал з Уэстмінстэру Вінсэнт Нікалс: «Мы будзем разважаць над пытаньнямі, якія цікавяць моладзь. Як яны перажываюць стасункі з аднагодкамі, пра што мараць і кім бачаць сябе ў рэчаіснасьці. Нашая задача — дапамагчы ім даць адказы на гэтыя пытаньні».

Кардынал Вінсэнт Нікалс, арцыбіскуп Уэстмінстэра

Сур’ёзнае пытаньне, якое будзе абмяркоўвацца на дзяржаўным узроўні, — гэта дазвол на служэньне ў Беларусі замежным сьвятарам. Такую інфармацыю паведаміў кардынал Анджэлё Баньняска, арцыбіскуп Генуі (на фота).
 

Будзе абмяркоўвацца і магчымы візыт у Беларусь папы Францішка. У форуме ўдзельнічае ягоны адмысловы прадстаўнік — кардынал Марк Уэле (на фота), прэфэкт кангрэгацыі ў справах біскупаў, які ўзначальвае ў Ватыкане кангрэгацыю ў справах біскупаў (разглядае магчымых кандыдатаў).

 

Кардынал Марк Уэле, прэфэкт кангрэгацыі ў справах біскупаў

Кардынал Ёзэф Дэ Кесэль, арцыбіскуп Брусэльскі

Кардынал Гуальт’ера Басэцьці, арцыбіскуп Пэруджы

Аляксандар Яшэўскі, дапаможны біскуп Менска-Магілёўскі

Арцыбіскуп Іман Мартын, кіраўнік Касьцёлу ў Ірляндыі

Кардынал Вінка Пуліч, арцыбіскуп Вэрхбосны (Босьнія)
25