Ігар Яўсееў, генэрал-маёр міліцыі, прызначаны памочнікам-інспэктарам Лукашэнкі па Менскай вобласьці.
Шырокую вядомасьць ён атрымаў пасьля брутальнага разгону масавай акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у 2010 годзе, за што быў унесены ў чорны сьпіс Эўразьвязу пад нумарам 84.
Таксама актыўна кіраваў затрыманьнямі і зьбіваньнем актывістаў падчас маўклівых акцый пратэсту ў 2011-м.
Да 2013 году Яўсееў займаў пасаду начальніка сталічнай міліцыі, пасьля чаго на два гады быў пераведзены ў родную для яго Віцебскую вобласьць, дзе кіраваў УУС. З 2015 году ён узначальвае менскую абласную міліцыю.
Таксама Лукашэнка прызначыў намесьніка міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Аляксандра Субоціна галоўным памочнікам па Віцебскай вобласьці.