Вайскоўцы сілаў спэцыяльных апэрацыяў Узброеных сіл Беларусі прыбылі ў Расею для ўдзелу ў сумесных з Паветрана-дэсантнымі войскамі Расеі тактычных манэўраў.
«Падчас сумесных вучэньняў дэсантнікі абедзьвюх дзяржаў на тэрыторыі Расеі будуць узаемадзейнічаць, праводзячы разьведку, а таксама наступальная, абарончыя дзеяньні і манэўры», — гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства абароны Расеі.
Асноўная фаза плянавых вучэньняў пройдзе 9-11 кастрычніка на тэрыторыі палігонаў і аэрадромаў у Пскоўскай вобласьці. У вучэньнях задзейнічаюць каля 1 тыс. вайскоўцаў, больш за 200 адзінак баявой і спэцыяльнай тэхнікі ад абедзьвюх дзяржаў, гаворыцца ў прэс-рэлізе.