Фронтмэн гурту AMAROKA Зьміцер Афанасенка разам з жонкай заснавалі краму hareza.by і прадаюць у ёй беларускае адзенне, цацкі і кнігі.
Усе тавары зробленыя беларускімі майстрамі зь беларускіх матэрыялаў. Як расказаў Зьміцер Афанасенка Свабодзе, неўзабаве ў краме пачне дзейнічаць палічка тойскросінгу — там усе ахвотныя змогуць пакідаць цацкі, якія ўжо надакучылі, і выбіраць для сябе новыя.