Дачка прэзыдэнта Азэрбайджана Лэйла Аліева зрабіла сэлфі падчас выступу бацькі на Генасамблеі ААН.
Калі Ільхам Аліеў расказваў з трыбуны ААН аб Нагорным Карабаху і назваў прэзыдэнта Армэніі «ваенным злачынцам», яго жонка і старэйшая дачка пераглядаліся і ўсьміхаліся. Затым Лэйла Аліева зрабіла некалькі здымкаў сэлфі са зьдзіўленьнем на твары.
За паводзінамі дачкі азэрбайджанскага прэзыдэнта маглі назіраць удзельнікі пасяджэньня, паколькі яно трансьлявалася на экране.