ПЭН-цэнтар абвясьціў кароткі сьпіс прэміі Гедройця

На мінулай цырымоніі ўручэньня прэміі

Сёлета ў кароткі спіс прэміі ўвайшлі 7 кнігаў:

  • Зміцер Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы
  • Валер Гапееў. Ноч цмока
  • Адам Глобус. Зваротная пэрспэктыва
  • Андрусь Горват. Радзіва «Прудок». Дзёньнік
  • Сяргей Календа. Падарожжа на край ложка
  • Людміла Рублеўская. Дагератып
  • Аляксей Талстоў. Апоўначы на сіялімскім мосьце

У сьпісе ёсьць аўтар Свабоды Зьміцер Бартосік (ягоная кніга выйшла ў «Бібліятэцы Свабоды»).

Сёлета ў журы Прэміі Гедройця уваходзяць: Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч.

Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 году. На прэмію могуць намінавацца кнігі, выдадзеныя ў папяровым або электронным варыянтах цягам каляндарнага года на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка». Папярэднія пераможцы прэміі: Павал Касцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько з кнігай «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016).