Падарункі

Фэлікс Шлесінгер, «У дзеда»

Неяк я зайшоў да знаёмага. Такога ж старога, як i я. Я ўжо гады два, як на пэнсii, а ён яшчэ ўсё працуе. Размаўляем. Яго васьмiгадовая ўнучка ўважлiва слухае нашу размову.

— Час ужо і мне на пэнсiю, — кажа знаёмы, — напрацаваўся, трэба адпачыць.

— Трэба, — пагаджаюся, — я толькі некалькi год пасьля пэнсii працаваў, а ты не спыняесься!

— Ужо ўсё! — рашуча кажа знаёмы.

I тут да нашай размовы далучаецца ўнучка:

— Дзядуля, не ідзi на пэнсію!

— Чаму, унучачка? — зьдзiўляецца дзед.

— На пэнсii ў цябе будзе менш грошай! За што ты будзеш мне падарункi купляць?

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Часовая зьмена: ад 18 верасьня да 31 кастрычніка 2017 рубрыка «100 словаў» будзе абнаўляцца тры разы на тыдзень замест звычайных шасьці.